Беларуская песня караоке

Формат MP3
Размер 3.69 MB
Битрейт 320 кбит/c
Длительность 03:18
227
Другие песни исполнителя

Текст песни Колыханка

Калыханка

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы
Баю бай
Баю бай
Вачаняты закрывай (2 разы)

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны ў гаражы.
Ты таксама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Баю бай
Баю бай
Вачаняты закрывай
Баю бай
Баю бай
Разам з намі засыпай (2 разы)
Показать полностью